3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Рабочы візіт Лукашэнкі ў Расію адбудзецца 18 лютага
Аляксандр Лукашэнка ажыццявіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Плануецца, што ў Маскве ў пятніцу адбудуцца перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў на сустрэчы абмяркуюць шырокае кола пытанняў. Сярод іх тэматыка развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, актуальныя выклікі бяспекі ў рэгіёне і сумесныя дзеянні па забеспячэнні нацыянальных інтарэсаў дзвюх краін. Закрануць лідары на перамовах і міжнародную праблематыку.