3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Развіццё беларуска-ўкраінскіх адносін абмеркаваў Аляксандр Лукашэнка з Яўгенам Марчуком
Развіццё беларуска-ўкраінскіх адносін абмяркоўвалі на сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з Яўгенам Марчуком, які напрыкаканцы мінулага года быў прызначаны афіцыйным прадстаўніком Кіева ў трохбаковай кантактнай групе па мірным урэгуляванні сітуацыі ў Данецкай і Луганскай абласцях.
Яўген Марчук адзначыў пазітыў у двухбаковых кантактах пасля Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што нашы дзяржавы могуць значна дадаць у гандлі. Цяперашні тавараабарот у 5,5 мільярда долараў не адпавядае патэнцыялу краін. Такой жа пазіцыі прытрымліваецца і афіцыйны Кіеў. Падрабязнасці сустрэчы ў нашых наступных выпусках.















