3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
Аляксандр Лукашэнка: Нашы распрацоўкі здольныя здзівіць, а галоўнае - працверазіць агрэсараў
Надаць новы імпульс развіццю мікраэлектронікі. Сёння вялікая размова пра тое, як развіваецца гэтая сфера ў краіне.
З савецкіх часоў Беларусь не страціла перадавых пазіцый па шэрагу напрамкаў высокатэхналагічнай вытворчасці. Нашы прадпрыемствы і спецыялісты прапаноўваюць комплексныя рашэнні ў сферы касмічнай оптыкі, рэнтгенаграфіі, неразбуральнага кантролю, зандавання атмасферы Зямлі. Традыцыйна моцная беларуская фундаментальная школа аптычнай фізікі. Гэта адчуваецца па нашай ваеннай прамысловасці.
Мы сярод сусветных лідараў па сродках радыёэлектроннай барацьбы. Многае зроблена ў сферы вытворчасці беларускай беспілотнай тэхнікі. Аднак, адзначыў Прэзідэнт, па многіх напрамках трэба сур'ёзна падцягнуцца. Беларусь пастаянна нарошчвае кампетэнцыі. Ва ўмовах палітычнага націску і гандлёвых войнаў даводзіцца змагацца за суверэнітэт і разлічваць на сябе, а таксама на сапраўдных сяброў і партнёраў.
Аднак, адзначыў Прэзідэнт, па многіх напрамках трэба сур'ёзна падцягнуцца. Беларусь пастаянна нарошчвае кампетэнцыі. Ва ўмовах палітычнага націску і гандлёвых войнаў даводзіцца змагацца за суверэнітэт і разлічваць на сябе, а таксама на сапраўдных сяброў і партнёраў.
Размова праходзіць у пашыраным фармаце: удзельнічаюць навукоўцы і прамыслоўцы. Зараз для мікраэлектронікі, зрэшты, як і для іншых сфер час магчымасцяў. Цікавасць да кааперацыі каласальная. Прэзідэнт даручыў больш дэталёва падумаць аб каардынацыі сумеснай работы з Расіяй. Размова таксама аб тым, як ідзе работа па імпартазамяшчэнні ва ўмовах санкцый.