Глядзець анлайнПраграма ТБ

З Днём Незалежнасці суайчыннікаў павіншаваў Прэзідэнт Беларусі

"Галоўнае свята краіны ўвасабляе ў сабе шматвяковую гісторыю барацьбы беларусаў за свабоду, за права жыць на роднай зямлі. Глыбока сімвалічна, што гэтая дата гістарычна звязана з днём вызвалення сталіцы нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ заплаціў мільёнамі жыццяў сваіх сыноў і дачок, абараняючы нашу будучыню. Гэты горкі вопыт навучыў нас берагчы мір, шанаваць нацыянальнае адзінства, змагацца за дзяржаўнасць. Беларусы заўсёды чэрпалі сілы ў духоўнай спадчыне продкаў, у іх працавітасці і самаахвярнасці. За намі стаяць многія пакаленні патрыётаў, стваральнікаў, пераможцаў. Мы не маем права іх падвесці. Гэтак жа, як мы ў адказе і перад нашымі нашчадкамі. Перакананы, толькі беражліва захоўваючы памяць аб героях і прымнажаючы дасягнутае, беларусы заўсёды будуць заставацца гаспадарамі на сваёй зямлі і самі вызначаць свой лёс".