3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Беларусь адзначае Дзень абаронцаў Айчыны. Cваё віншаванне накіраваў Прэзідэнт
Беларусь сёння адзначае Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл. Свята мужнасці, стойкасці, гонару і вернасці воінскаму абавязку. 23 Лютага ўвасабляе сабой ратную доблесць нашага народа і пераемнасць пакаленняў у самаадданым служэнні Радзіме. Традыцыйна ў гэты святочны дзень сваё віншаванне накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
"За гады незалежнасці ў краіне была створана сучасная, абсталяваная найноўшымі ўзорамі ўзбраенняў і тэхнікі армія, здольная эфектыўна вырашаць пастаўленыя задачы і даць годны адпор любому агрэсару. Перакананы, што ваенная арганізацыя дзяржавы надзейна забяспечыць яе бяспеку ва ўмовах новых глабальных выклікаў і пагроз, а мір і спакой на беларускай зямлі будуць гарантаваныя і надалей, бо абарона Айчыны ў нас носіць усенародны характар", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.















