3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
Сёння адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Нурсултанам Назарбаевым
Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што з вялікім шкадаваннем успрыняў гэты крок свайго сябра, і падкрэсліў, што яго з Нурсултанам Назарбаевым звязваюць цесныя шматгадовыя рабочыя і сяброўскія адносіны. Кіраўнікі дзяржаў разам бралі ўдзел у выпрацоўцы важных рашэнняў як у сферы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, так і ў шматбаковых фарматах, удзельнічалі ў маштабных самітах і міжнародных форумах. Размова ў цэлым атрымалася вельмі цёплай. Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў дамовіліся абавязкова сустрэцца падчас юбілейнага саміту Еўразійскага эканамічнага саюза, які пройдзе ў Астане сёлета ў маі, каб абмеркаваць перспектывы далейшага ўзаемадзеяння, асабліва з улікам таго, што казахстанскі лідар застаецца старшынёй Савета бяспекі - вельмі моцнага і ўплывовага органа ў структуры ўлады ў Казахстане.
Гэты орган у тым ліку курыруе шэраг пытанняў унутранай і знешняй палітыкі, задзейнічаны ў прыняцці кадравых рашэнняў. Акрамя таго, Нурсултан Назарбаеў як першы прэзідэнт краіны па Канстытуцыі мае статус "Лідар нацыі". Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта, безумоўна, заслужаны статус, бо сучасны Казахстан створаны і пабудаваны намаганнямі Нурсултана Назарбаева.
Адзначым, выконваючага абавязкі прэзідэнта Казахстана Кіраўнік беларускай дзяржавы ведае асабіста. Яны сустракаліся ў Мінску на палях сустрэчы асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Ужо тады дыялог прайшоў у канструктыўным ключы, што сведчыць аб тым, што з пераемнасцю добрых кантактаў на вышэйшым узроўні ў Беларусі і Казахстана не будзе праблем. У цэлым падчас размовы было адзначана, што паміж дзвюма краінамі заўсёды былі і будуць падтрымлівацца дружалюбныя кантакты як на ўзроўні кіраўніцтва, так і народаў.















