3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
Спачуванне Генеральнаму сакратару Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрышу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Генеральнаму сакратару Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрышу ў сувязі з гібеллю супрацоўнікаў ААН у авіякатастрофе.
"Паведамленне аб трагічнай гібелі 22 супрацоўнікаў арганізацый ААН у выніку крушэння пасажырскага самалёта ў Эфіопіі з глыбокім болем і смуткам успрынята ў Беларусі. Безумоўна, гэта вялікая і незаменная страта для ўсёй сістэмы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый", - гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні і словы падтрымкі Генеральнаму сакратару ААН, а таксама блізкім і калегам загінуўшых.















