3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Спачуванне Прэзідэнту Рэспублікі Філіпіны Радрыгу Дутэртэ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Рэспублікі Філіпіны Радрыгу Дутэртэ ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі і маштабнымі разбурэннямі ў выніку паводкі і апоўзняў, выкліканых трапічным цыклонам "Мангхут".
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі гэтыя паведамленні ўспрынялі з вялікім болем. Ён таксама перадаў шчырыя словы падтрымкі і спачуванні родным і блізкім загінулых, пажаданні хуткага выздараўлення пацярпелым і аднаўлення закранутых стыхіяй рэгіёнаў краіны.















