3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Нурсултанам Назарбаевым
Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з першым прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Кіраўнік беларускай дзяржавы асабіста павіншаваў калегу з 30-годдзем з дня абрання на навышэйшую дзяржаўную пасаду. Падчас размовы закранулі і двухбаковае супрацоўніцтва краін.
Тавараабарот дзяржаў у 2021 годзе дэманструе пазітыўныя тэндэнцыі - расце. Па выніках года ён чакаецца каля мільярда долараў. Размова таксама ішла наконт працы сямі буйных зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі. Дамовіліся ўзмацніць узаемадзеянне па ўсім спектры беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва. Абмеркавалі Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў і графік маючых адбыцца сустрэч.