3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным | 31.01.2019
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі беларуска-расійскае супрацоўніцтва і дамовіліся пра новую сустрэчу. Сёння адбылася тэлефонная размова лідараў. Гаворка ішла пра стан беларуска-расійскага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў розных сферах, у тым ліку развіццё гандлёва-эканамічных адносін. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся неўзабаве правесці сустрэчу, на якой бакі абмяркуюць рэалізацыю дамоўленасцяў, дасягнутых на папярэдніх перамовах у Крамлі ў канцы мінулага года. Прэзідэнты таксама абмеркавалі ўсе пытанні агульнага характару ў адносінах дзвюх краін. Сярод іх - як надаць найбольшую эфектыўнасць дзейнасці сфарміраванай двухбаковай групы.















