3.73 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева
Сёння адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева. Лідары абмеркавалі сітуацыю ў дзвюх краінах. Асобна і падрабязна спыніліся на тэме барацьбы з COVID. Таксама гаворка ішла аб узаемадзеянні Беларусі і Казахстана з іншымі дзяржавамі - у прыватнасці, з Расіяй і Кітаем. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў абмяняліся думкамі па асобных пытаннях міжнароднага парадку. У спісе абмеркаваных тэм было гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і іншых інтэграцыйных структур. Дарэчы, у Казахстане з візітам зараз знаходзіцца прэм'ер-міністр Беларусі, у найбліжэйшы час ён сустрэнецца з прэзідэнтам гэтай краіны, правядзе шэраг сустрэч і перамоў.