3.64 BYN
3.04 BYN
3.57 BYN
Нарада Прэзідэнта па актуальных пытаннях супрацоўніцтва з Расіяй
Сёння на нарадзе ў Кіраўніка беларускай дзяржавы абмяркоўваліся актуальныя пытанні супрацоўніцтва і выкананне раней дасягнутых дамоўленасцяў на вышэйшым і ўрадавым узроўні з Расійскай Федэрацыяй.
Прэзідэнт са шкадаваннем адзначыў, што напярэдадні перамоў са сваім расійскім калегам частка рашэнняў так і не была выкананая, а тэрміны па выхадзе на прымальныя для саюзнікаў развязкі па так званым падатковым манеўры, вызначаныя яшчэ ў красавіку мінулага года ў Санкт-Пецярбургу, фактычна сарваныя. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што на аснове рашэнняў двух прэзідэнтаў схема кампенсацыі страт у нафтаперапрацоўцы павінна была быць знойдзена і зацверджана да канца бягучага года. Пры гэтым, нягледзячы на запэўненні саюзніка, перамовы на ўзроўні ўрадаў былі прыпынены, а Беларусь працягвае несці істотныя страты. На сёння яны ўжо перавышаюць 4,5 мільярда долараў.
Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу, што нашы адносіны з Расіяй будуюцца на сістэмнай і планавай аснове. Зацверджаны прыярытэты Саюзнай дзяржавы на найбліжэйшыя 5 гадоў, і саюзнікі ўшчыльную наблізіліся да стварэння адзінага паліўна-энергетычнага рынку і ідуць да фарміравання агульнай прававой прасторы.