3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Сталі вядомыя дэталі тэлефоннай размовы прэзідэнтаў Беларусі і Турцыі
Падзеі ў цэнтры Еўропы і ў сувязі з гэтым пытанні вайны і міру сталі галоўнай тэмай размовы прэзідэнтаў Беларусі і Турцыі. Напярэдадні позна вечарам у дэталях Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган абмеркавалі канфлікт ва Украіне, а таксама расійска-ўкраінскія перамовы, якія пачаліся ў панядзелак у Беларусі, і накіраванасць на садзейнічанне мірнаму працэсу. Турэцкі лідар заявіў аб гатоўнасці ўсяляк спрыяць урэгуляванню канфлікту ва Украіне. Прэзідэнт Беларусі ў сваю чаргу адзначыў, што гэтая пазіцыя поўнасцю супадае з беларускай. Акрамя таго, значную частку часу падчас размовы, якая доўжылася больш за гадзіну, надалі пытанням санкцыённай палітыкі з боку Захаду ў дачыненні да Беларусі і Расіі.