3.64 BYN
3.04 BYN
3.57 BYN
Удзельнікі і дэлегаты дзіцячага конкурсу "Еўрабачанне" пагутарылі з Прэзідэнтам Беларусі
Тут пераможа толькі наймацнейшы! Удзельнікі і дэлегаты дзіцячага конкурсу "Еўрабачанне" напярэдадні пагутарылі з Прэзідэнтам Беларусі.
Але спачатку маладых талентаў чакаў сюрпрыз - невялікая экскурсія па Палацы Незалежнасці. Усе з вялізнай цікавасцю знаёміліся з ужо гістарычнымі заламі, дзе праходзілі самыя значныя міжнародныя форумы. Цяперашніх наведвальнікаў яны таксама зацікавілі з прафесійнага пункта погляду: як не праверыць акустыку Палаца Незалежнасці?
Прыемным дадаткам да экскурсіі стала асабістая сустрэча з Прэзідэнтам нашай краіны. Такая дзіцячая непасрэднасць - абавязкова абняць Прэзідэнта, зрабіць з ім фота і нават праспяваць загалоўную песню конкурсу. У лёгкай і шчырай размове пажаданні ад Аляксандра Лукашэнкі кожнаму ўдзельніку.
На памяць аб сустрэчы ўдзельнікі, дэлегаты і арганізатары конкурсу паднеслі Аляксандру Лукашэнку невялікі падарунак - сімвалічны галоўны прыз дзіцячага песеннага конкурсу. Гэта мікрафон з празрыстага шкла з каляровымі лініямі, якія сімвалізуюць патокі гуку.