3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
У Мінску праходзіць пашыранае пасяджэнне Савета бяспекі
У цэнтры ўвагі - Украіна. 1 сакавіка ў Палацы Незалежнасці праходзіць пашыранае пасяджэнне Савета бяспекі Беларусі.
У вялікай зале прадстаўнікі сілавога блока, мясцовай улады, эксперты і журналісты.
Аляксандр Лукашэнка прадставіў падрабязны аналіз перадумоў цяперашніх падзей, а таксама звярнуў увагу на спекуляцыі ў СМІ і інтэрнэт-прасторы, асабліва адзначыўшы, што даваць ацэнку таму, што адбываецца, трэба толькі на падставе канкрэтных фактаў. Масавыя ўкіды датычацца і непасрэдна нашай краіны.
Беларусь не плануе ўдзельнічаць у спецаперацыі ва Украіне
Прэзідэнт зрабіў акцэнт: Беларусь і надалей не плануе ўдзельнічаць у спецаперацыі ва Украіне. І расійскае кіраўніцтва ніколі не ставіла пытанне аб нашым удзеле. У той жа час мы закрываем сваімі сіламі дзяржаўную мяжу для прадухілення пранікнення ў краіну радыкалаў і зброі. У Беларусі прыведзены ў гатоўнасць сродкі СПА, каб не дапусціць удараў у спіну расійскім войскам.
Сітуацыя ва Украіне - вынік безразважнай палітыкі Захаду
У цэлым жа цяперашняя сітуацыя стала прамым вынікам безразважнай палітыкі Захаду. Яна накіравана на праціскванне сваіх інтарэсаў на шкоду бяспецы іншых, сказаў кіраўнік дзяржавы, нагадаўшы, што яшчэ да пачатку баявых дзеянняў Беларусь прапаноўвала садзейнічанне ўкраінскім калегам у наладжванні прамога кантакту з расійскім бокам. Аднак гэтая ініцыятыва была праігнараваная.
Беларусь робіць усе, каб варагуючыя бакі дамовіліся
Беларусь і сёння робіць усё, што ў яе сілах, каб дапамагчы варагаючым бакам знайсці пункты судакранання ў іх пазіцыях і спыніць кровапраліцце. Аляксандр Лукашэнка з асцярожным аптымізмам ацаніў вынікі расійска-ўкраінскіх перамоў на Прыпяці, якія прайшлі на тэрыторыі Беларусі напярэдадні.