3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
У Трасцянцы адбыўся мітынг-рэквіем у памяць аб ахвярах нацызму
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка наведаў мемарыяльны комплекс "Трасцянец", дзе адбыўся мітынг-рэквіем у памяць аб ахвярах нацызму. У мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел прэзідэнты Германіі і Аўстрыі.
Кіраўнікі дзяржаў прайшлі па шляху праз сімвалічныя вагоны да месца правядзення мітынгу-рэквіема. Падчас выступлення Аляксандр Лукашэнка заклікаў захаваць праўду аб вайне і не дапусціць адраджэння страшнага мінулага. Паводле яго слоў, самай неспасціжнай з'явай Другой сусветнай вайны сталі лагеры смерці. На тэрыторыі аднаго з іх - найбуйнейшага па ліку ахвяраў - пабудаваны новы памятны аб'ект у Благаўшчыне. Беларускі лідар заклікаў усіх падтрымаць ініцыятыву беларускага боку па стварэнні электроннай кнігі памяці ахвяраў Трасцянца. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: Беларусь перакананая ў неабходнасці пачаць новы маштабны міжнародны дыялог, накіраваны на пераадоленне ўсіх супярэчнасцяў.
На цырымоніі прысутнічалі і шматлікія іншыя замежныя госці, уключаючы прадстаўнікоў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый з Аўстрыі, Германіі, Ізраіля, Польшчы, Чэхіі. Вядома, што ў Трасцянцы загінулі і родныя жонкі экс-прэзідэнта Аўстрыі Хайнца Фішэра. На тэрыторыі комплексу яны пасадзілі дрэва ў памяць аб загінуўшых. Аўстрыйская дэлегацыя яшчэ да пачатку афіцыйнай часткі мерапрыемства агледзела ўвесь мемарыяльны комплекс.