3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
У Палацы Незалежнасці абмяркоўвалі канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі
На пасяджэнні Савета бяспекі ў Палацы Незалежнасці абмяркоўвалі канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі.
Дакумент закліканы зрабіць інфармацыйнае поле краіны больш зручным, эфектыўным і дакладным. Па сутнасці гэта сістэма поглядаў на нацыянальную бяспеку ў інфармацыйнай сферы, плюс прыярытэты і стратэгічныя задачы. Акцэнты дзяржаўныя: людзі павінны атрымліваць максімальна поўную і дакладную інфармацыю, мець магчымасць абараніць асабістыя правы ў медыяпрасторы і ў цэлым павінны камфортна карыстацца найноўшымі сродкамі камунікацый. У той жа час з'яўляюцца і прынцыпова новыя рызыкі, звязаныя з інфарматызацыяй.
Па словах дзяржсакратара Савета бяспекі, новая канцэпцыя - гэта выключна беларускі нацыянальны прадукт, разлічаны на шырокае ўнутранае і знешняе спажыванне. Станіслаў Зась бачыць неабходнасць і ў прыняцці асобнай праграмы па захаванні традыцыйных каштоўнасцяў і асноў беларускага грамадства.
Таксама на пасяджэнні абмеркавалі процідзеянне кіберпагрозам. Тут варта працаваць на апярэджанне. Гэта асобна адзначыў Прэзідэнт. Плануецца, што сама канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі ўжо ў найбліжэйшыя дні будзе зацверджана і апублікавана.















