3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
Пытанні развіцця нацыянальнага рынку тэлекамунікацый абмяркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта
Інтэрнэт рэчаў, мадэрнізацыя сістэм сотавай сувязі і ключавыя пункты росту ў сферы высокіх тэхналогій. На нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы абмяркаваліпытанні развіцця нацыянальнага рынку тэлекамунікацый.
Гэта адзін з найболей перспектыўных сектараў беларускай эканомікі і самая хуткарослая галіна. Менш як за дзесяць гадоў яе доля ў ВУП краіны вырасла амаль у два разы - да пяці працэнтаў. Таксама гэта вялізны рынак працы, які забяспечвае работай каля 100 000 чалавек. Прэзідэнт адзначыў і важную для Беларусі асаблівасць: высокатэхналагічны сегмент эканомікі не патрабуе матэрыяльнага нафтагазавага падмурку. Гэта ставіць тэлекамунікацыі ў лік прыярытэтных кірункаў развіцця. Прычым попыт на асобныя паслугі ўжо зараз апярэджвае прапанову. Так што пэўныя крокі наперад патрэбныя ўжо зараз.
У комплексе пытанняў нарады - магчымасці для інвестараў, якіх цікавіць беларуская сфера ІКТ. Абмеркавалі і цэнавае рэгуляванне гэтага рынку. Перш за ўсё Прэзідэнта цікавіў кошт паслуг для насельніцтва. У сваю чаргу, першы віцэ-прэм'ер анансаваў поўнае пакрыццё 4G-сетак і развіццё сувязі ўжо пятага пакалення. Зараз паслугі ў стандарце 4G даступныя прыкладна 75 працэнтам насельніцтва Беларусі.
Зараз Беларусь займае 32-е месца па індэксе развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Уваходзіць у групу краін з высокім узроўнем развіцця адпаведнай інфраструктуры, апярэджваючы ўсіх партнёраў па СНД і знаходзячыся на ўзроўні Італіі, Партугаліі і Чэхіі. Рэйтынг, які складае Міжнародны саюз электрасувязі, улічвае комплекс асноўных фактараў, такіх як якасць і даступнасць Інтэрнэту, развіццё кабельнага тэлебачання і мабільных сетак.















