У Беларусі ліквідуюць наступствы непагадзі 18 ліпеня
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Беларусі ліквідуюць наступствы непагадзі. Напярэдадні навальніцы і вецер парывамі да 18 м/с абрынуліся на Гродзенскую вобласць.
У абласным цэнтры паваленым дрэвам пашкоджаны плот школы, а ў Слонімскім раёне - легкавы аўтамабіль.
У Брэсцкай вобласці 4 дрэвы ўпалі на праезную частку. Пацярпелых няма.
На 19 ліпеня сіноптыкі па краіне прагназуюць кароткачасовыя дажджы і навальніцы.







