У ДТЗ на Гомельшчыне загінулі трое, у тым ліку дзіця
Аўтар:Рэдакцыя news.by
5 жніўня каля 15 гадзін у Светлагорскім раёне на 18-м км аўтадарогі Н-5011 Светлагорск - Сасновы бор - Палессе, паводле папярэдняй інфармацыі, 46-гадовы мужчына за рулём Mazda не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавіком МАЗ.
У выніку ДТЗ загінулі вадзіцель легкавога аўто і двое яго пасажыраў (11-гадовая дзяўчынка і 78-гадовая жанчына). У бальніцу дастаўлены 8-гадовы хлопчык і 51-гадовая жанчына.







