У Мінску сутыкнуліся грузавік і пасажырскі аўтобус
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Пасажырскі гарадскі аўтобус трапіў у ДТЗ у Мінску. На МКАД, недалёка ад Смілавіцкага тракта, вадзіцель грузавіка на слізкай дарозе не справіўся з кіраваннем.
Яго МАЗ занесла ў аўтобус з людзьмі той жа маркі. Пацярпеў пасажыр грамадскага транспарту. Вадзіцелям транспартных сродкаў, а таксама іншым пасажырам аўтобуса медыцынская дапамога не спатрэбілася.







