3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У пункце пропуску "Брэст" доследную эксплуатацыю праходзіць аўтаматычны комплекс пагранкантролю
У пункце пропуску "Брэст" доследную эксплуатацыю праходзіць аўтаматычны комплекс памежнага кантролю айчыннай распрацоўкі.
Абсталяванне самастойна счытвае інфармацыю з пашпартна-візавых дакументаў апошняга пакалення і правярае іх на сапраўднасць, праводзіць аўтаматычную верыфікацыю асобы па біяметрычных характарыстыках і правярае інфармацыю аб ёй з розных крыніц, інфармуе людзей аб паслядоўнасці дзеянняў, неабходных для праходжання кантролю, забяспечвае відэафіксацыю. І што асабліва важна, фарміруе рашэнне аб пропуску праз дзяржмяжу і выяўляе спробы незаконнага перасячэння.
Адзначым, аддзяленне памежнага кантролю "Варшаўскі мост" стала лепшым у краіне па выніках 2024 года.