Адкрыты дыялог аб'яднаў моладзь у рамках акцыі "Беларусь адзіная"
У аснове генетычнага кода беларусаў - міралюбнасць, парадак, справядлівасць і павага да гісторыі. Гэтыя якасці фарміраваліся стагоддзямі пад уплывам няпростага гістарычнага лёсу. Пра гэта гаварылі 8 верасня ў тэхналагічным каледжы Бабруйска. Адкрыты дыялог аб'яднаў моладзь у рамках акцыі "Беларусь адзіная".
Адкрыты дыялог аб уроках гісторыі і аб тым, як важна абараняць незалежнасць сваёй краіны прайшоў 8 верасня і ў Ганцавіцкім аграрным каледжы. Спікеры гаварылі пра значнасць Дня народнага адзінства і пра тое, як важна для беларусаў аднаўленне гістарычнай справядлівасці.
Сустрэчы ў фармаце "моладзь - моладзі", арганізаваныя таварыствам " Знание", пройдуць па ўсёй краіне. Завершыцца акцыя маштабным мерапрыемствам у Мінску 17 верасня - у Дзень народнага адзінства.







