3.78 BYN
2.97 BYN
3.40 BYN
Аграрыі працягваюць уборку ўраджаю
Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я аграрыі працягваюць уборку ўраджаю. Ужо сабралі больш за палову рапсу. Пачалася і масавая ўборка збожжа.
Кожны дзень да ўборачнай далучаюцца новыя гаспадаркі. На сёння сабрана сем працэнтаў ураджаю. У лідарах традыцыйна поўдзень краіны. У Брэсцкай вобласці скошана 24 % плошчаў, у Гомельскай - амаль 10 %, у Гродзенскай - крыху больш за 8 %. У цэнтральным рэгіёне сабралі каля трох працэнтаў ураджаю. Выйшлі ў палі і аграрыі Магілёўскай вобласці. У найбліжэйшыя дні далучацца і механізатары Віцебска.