3.73 BYN
2.95 BYN
3.44 BYN
Аграрыі завяршаюць уборку гародніны з палёў
Нарыхтоўка капусты, буракоў, кукурузы, морквы, цыбулі - на фінішы. Да 7 лістапада ўсе гаспадаркі Цэнтральнага рэгіёна павінны паспець сабраць ураджай. А ён, дарэчы, па некаторых культурах выдаўся асабліва ўдалы. Напрыклад, капуста, нягледзячы на засушлівае лета, сёлета ўрадзіла. Так, на палях Мінскага раёна сярэдняя ўраджайнасць капусты - каля 400 цэнтнераў з гектара.
На 100 % у Мінскай вобласці ўбрана бульба з палёў у 8 тысяч гектараў. Ураджайнасць крыху менш чым летась - каля 270 цэнтнераў.