3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Агракамбінат "Сноў" адзначае юбілей - аграпрамысловаму комплексу 70
Акрамя збожжавых, восенню чакаецца і добры ўраджай кукурузы. Усё разам (а для Мінскай вобласці гэта 2 мільёны тонн) - аснова стабільнай работы мяса-малочных прадпрыемстваў, у тым ліку і па вытворчасці прадукцыі на экспарт. Над дыверсіфікацыяй рынкаў працуюць і прадпрыемствы цэнтральнага рэгіёна. Так, агракамбінат "Сноў" прапануе больш за 300 найменняў мясных вырабаў і кансерваў, многія з іх цэняцца і ў сярэднеазіяцкіх краінах.
Агракамбінат "Сноў" з Нясвіжскага раёна на гэтым тыдні адзначае юбілей. Флагману беларускага аграпрамысловага комплексу 70. Сёння тут працуюць амаль 2 тысячы чалавек.















