3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
"Амкадар" запусціць у Ліпецку завод па выпуску сельгастэхнікі
Новыя праекты і новая прадукцыя беларускіх машынабудаўнікоў у Год якасці. "Амкадар-Семаш" рыхтуецца да сезона вясновых і летніх палявых работ. Напрыклад, прадпрыемства з Дзяржынска выпускае запатрабаваныя ў аграрыяў прычэпы, а таксама раскідвальнікі ўгнаенняў розных відаў. Уся тэхніка навукаёмістая: у распрацоўках задзейнічана канструктарскае бюро. Сёння завод маштабна мадэрнізуецца: тут усталёўваюць высокадакладнае абсталяванне і станкі, якія могуць вырабляць дэталі і для іншых машынабудаўнікоў краіны. Гэта рэалізацыя праграмы "Адзін раён - адзін праект".
Мадэрнізацыя звязана з выхадам на новы прадукт. Мы будзем адзіным на тэрыторыі постсавецкай прасторы прадпрыемствам, якое вырабляе гідраманіпулятары для выкарыстання ў лесанарыхтоўчай базе. Мы гатовы да пасяўной 2024 года. Сэканомленыя летась сродкі дазволілі нам закупіць неабходныя матэрыялы і акумуляваць тэхніку на складах, для таго каб спажывец мог атрымаць яе і вывесці на палі.
Сёлета выходзіць на фінішную прамую і вялікі праект холдынга "Амкадар" з расійскімі партнёрамі. Гэта новы завод у Ліпецку, які будзе спецыялізавацца на вытворчасці агрэгатаў і машын для сельскай гаспадаркі.