Беларусь і Кітай абмеркавалі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва на пасяджэнні ў Пекіне
Пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая абмеркавалі на пасяджэнні профільнай камісіі міжурадавага камітэта ў Пекіне. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў міністр эканомікі Юрый Чабатар.
Лічбы гавораць самі за сябе: адносіны развіваюцца, эканоміка паказвае рост. Зараз важна перавесці дамоўленасці лідараў у практычную плоскасць - у канкрэтныя праекты.
Ключавых прыярытэтаў на двухбаковым трэку некалькі: ад пашырэння гандлю і паставак беларускай прадукцыі на кітайскі рынак да прамкааперацыі і развіцця індустрыяльнага парку "Вялікі камень". За апошнія гады гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін якасна і колькасна паляпшае паказчыкі. Тавараабарот набліжаецца да адзнакі 10 млрд долараў. І дасягнуць гэтай планкі па выніках года - задача выканальная.
Неабходна захаваць прагрэс
Пазітыўна на такі прагноз глядзіць і беларускі, і кітайскі бок. Аднак такія пасяджэнні камісій - не падстава спачываць на лаўрах. Важна абмеркаваць і сфарміраваць механізмы, якія дазволяць захаваць дасягнуты прагрэс (гл. відэа).







