3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Беларусь - Азербайджан. Блізкае ўсходняе партнёрства
Зараз аб гандлі сапраўдным. Дакладней, аб тым, як павінны будавацца дружалюбныя рынкавыя адносіны. На мінулым тыдні Беларусь наведаў высокі госць. Зрэшты, Мінск для яго вельмі блізкі горад, як блізкія і адносіны паміж двума народамі. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў і беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка заўсёды былі ў цёплых адносінах. Гэта не магло не адбіцца і на людзях. Мінск і Баку не проста сябруюць, але яшчэ і супрацоўнічаюць па ўсіх франтах: тэхніку, прадукты, нават хуткасныя цягнікі мы адпраўляем у закаўказскую краіну.
І як у любой справе - нельга стаяць на месцы. Гэта адзначылі і лідары дзвюх краін. Выхад на новы ўзровень - вось што неабходна нашым дзяржавам. А падмурак за гады стварылі больш як прыстойны. Наш карэспандэнт Аляксей Волкаў адправіўся ў сонечны горад вятроў Баку, каб на свае вочы ўбачыць, чаго мы ўжо дасягнулі.
Горад вятроў і горад полымя. Баку і Мінск сябруюць з агеньчыкам доўгія гады. Прычым блізкія, цёплыя адносіны - не проста прыгожыя словы для пратаколу. Тры пункты апоры, вежы супрацоўніцтва: эканоміка, палітыка і спорт. Адчуванне, што два народы жывуць не праз дзве з паловай тысячы кіламетраў, а вось літаральна праз дарогу, у суседстве.
Асновы нават не сяброўскіх - братэрскіх - адносін заклалі яшчэ 25 гадоў таму, калі ўжо дзве незалежныя краіны ўстанавілідыпламатычныя калідоры. З тых часоў беларусаў сустракаюць ў Баку як родных. Краіна знаходзіцца на скрыжаванні Усходняй Еўропы і Блізкага Усходу, што, несумненна, адлюстроўваецца на народзе і яго густах. Пра магазіны "Беларускія" ўжо распавядалі неаднаразова: адна з самых хуткарослых замежных сетак у горадзе - шэсць магазінаў. Абарот вылічаецца мільёнамі долараў за год. У планах яшчэ два пункты і нават тэкстыльны ўнівермаг.
Наведвальнікі гавораць: прыходзім сюды, таму што свежыя і якасныя прадукты. Завоз - раз на тыдзень. І толькі адна да магазіна прэтэнзія: бакінцам, для якіх малочная прадукцыя і мяса з Беларусі сталі часткай стала, а не навінкаю, хочацца, каб прывозілі часцей і больш. Асобна нават вынеслі магазін па продажы прысмакаў.
Гасціннае, сапраўднае сяброўства Мінска і Баку - адзін з фундаментальных дыпламатычных гарантаў. Гэта яшчэ раз падкрэсліў пяты візіт у Беларусь Прэзідэнта Ільхама Аліева. Азербайджанскі лідар і Аляксандр Лукашэнка - вялікія сябры. Што ў сучасным свеце канфліктаў даражэйшае за золата і баральнафты.
Тое, што сяброўства лідараў і будаваць, і прадаваць дапамагае, добра прачулі ў Азертэхніцы. Кампанія - адзін з лідараў аграрнага сектара ў Азербайджане. У прафесійным партфоліа дылера - звыш двух дзясяткаў пазіцый. Ключавая з іх - Белшына.
Дарэчы, на гэтым прамысловае супрацоўніцтва не заканчваецца: знакаміты Гянджынскі аўтазавод - сплаў беларуска-азербайджанскай кааперацыі - выпусціў з канвеера дзесяцітысячны трактар "Беларус". Дададзім яшчэ тры тысячы МАЗаў - відавочна дакладны шлях. І ўсё ж, апроч традыцый, ёсць і новыя павевы.
Так, у трэндзе ва ўсходняй краіны - адукацыя ў Беларусі і медыцынскі турызм у нашых санаторыях. На такі незвычайны для Баку бізнес вырашыўся Мірсахіб Мусаеў. Яго кампанія - першапраходзец у гэтай галіне. Нават не сумняваецца: колькі гадоў, і справа ўзляціць.
Тэма новых граняў супрацоўніцтва - галоўная ў дыялогу двух прэзідэнтаў. Мінск і Баку гандлююць ў сярэднім на 330 мільёнаў долараў за год. Рост назіраецца кожны год, але Азербайджан асабліва зацікаўлены ў дынамічным развіцці: дзяржава імкнецца пазбавіцца "галандскай хваробы" - г. з. вялікай залежнасці ад нафты. І Беларусь як даўні і надзейны партнёр можа дапамагчы.
За дыялогам прэзідэнтаў сачыў па тэлебачанні і Бахтыяр Агаеў. Заснавальнік Азертэхнікі даўно зацікаўлены ў беларускай сельгастэхніцы. Бо яна і якасная, і даступная ў абслугоўванні. Неўзабаве спадзяецца падпісаць некалькі кантрактаў. Досвед вядзення спраў з той жа Белшынай паказвае: усё без падману і надзейна. Да таго ж попыт на беларускую гуму на азербайджанскім рынку настолькі высокі, што нават прыйшлося будаваць дадатковы двухпавярховы склад. Бадай, самы зразумелы паказчык поспеху эканамічнага сяброўства.
І калі ў аграрным сектары Беларусь з Азербайджанам і сеюць, і пажынаюць плён супрацоўніцтва, у спартыўнай сферы нашай краіне трэба будзе яшчэ паказаць сваё гучнае я. З уласцівым усходнім каларытам і размахам тры гады таму Баку правёў I Еўрапейскія гульні. Дзясяткі тысяч гасцей, новыя стадыёны і свежы турнір не пакінулі абыякавых. Зараз алімпійскі флаг - на беларускім полі.
І пакуль Мінск набірае хуткасць напярэдадні Еўрапейскіх гульняў, на бакінскім вакзале курсіруе да болю знаёмы сілуэт.
Асвоіць новую для сябе чыгунку нашым цягнікам было няцяжка - стандарты знаёмыя. Хутка саставаў цягнікоў стане яшчэ больш. І тут чарговы раз прагледжваецца сімвалізм нашых з Азербайджанам адносін: пры ўсёй блізкасці нам ёсць дзе мацнець. У культурным плане гэтаму дапамагае знакаміты беларускі цэнтр у славянскім універсітэце, дзе студэнты вывучаюць нашу мову, культуру, звычаі.
Пару студэнтаў адправілі нават па абмене ў Мінск. Частка з іх можа прыехаць і на II Еўрапейскія гульні. Дарэчы, гаспадары першага спартыўнага форуму ведаюць, у чым дакладна Беларусі роўных не будзе.
Ніткі супрацоўніцтва змацоўваюць Мінск і Баку яшчэ больш моцна. Здаецца, няма ніводнай сферы, дзе б не перасякаліся нашы шляхі. І нават прыязджаючы ў камандзіроўку ў горад агнёў, ты адчуваеш сябе камфортна, нібы дома. Аб гэтым жа гавораць і ўсе нашы героі. І, пэўна, гэта найважнейшае і дарагое ў адносінах двух народаў - гасціннасць і гатоўнасць дапамагчы заўсёды, у любой сітуацыі.















