3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Беларусь і Узбекістан плануюць пашырыць супрацоўніцтва і павялічыць тавараабарот
Прамысловая кааперацыя і сумесныя інвестыцыі. Беларусь і Узбекістан вызначылі галоўныя сферы для новых праектаў. У Самаркандзе дэлегацыя нашага ўрада правяла шэраг перамоў.
Узбекістан для нас - адзін з асноўных гандлёвых партнёраў у Цэнтральнай Азіі і СНД. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на сумесным бізнес-форуме. Апошнія тры гады тавараабарот паміж краінамі павялічыўся амаль удвая, дасягнуў больш за паўмільярда долараў. Краіны нацэленыя выкарыстаць у поўнай меры вытворчы, навукова-тэхнічны і інавацыйны патэнцыял і ставяць амбіцыйныя задачы - павялічыць тавараабарот да мільярда долараў.
6 снежня рабочы візіт ва Узбекістан завяршаецца. Па выніках дасягнутых дамоўленасцяў найбліжэйшым часам будзе падпісана каля 25 новых кантрактаў.