3.68 BYN
2.99 BYN
3.49 BYN
Беларусь разлічвае падвоіць аб'ём інвестыцый да 2025 года
Планы давесці лічбу да 53 млрд. рублёў сёння агучыў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой.
У Палаце прадстаўнікоў прайшлі парламенцкія слуханні. Сваім меркаваннем, як прыцягнуць у краіну фінансавы струмень, дзяліліся прадстаўнікі ўлады, дэпутаты і сенатары, бізнес і незалежныя эксперты. Іншыя амбіцыйныя задачы - гэта ўвайсці ў топ-30 рэйтынгу Doing Business і стварыць лепшыя ў ЕАЭС умовы для дзелавой актыўнасці.
Экспертная супольнасць адзначыла: каб дасягнуць пастаўленых мэт, неабходна завяршыць працу па карэкціроўцы заканадаўчай базы, рэалізаваць дарожную карту здымання бар'ераў у Еўразійскім эканамічным саюзе. У нашай краіне створаныя спрыяльныя ўмовы для інвесціравання, падкрэсліваюць эксперты.
У Палаце прадстаўнікоў зараз ідзе праца над законамі аб інвестыцыях і прыватызацыі - іх неабходна актуалізаваць. Яшчэ ў Беларусі плануюць адмовіцца ад крымінальнага праследавання за падатковыя парушэнні - рыхтуюцца змяненні ў адпаведны закон.