3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Беларусь - Расія: узаемавыгаднае супрацоўніцтва
Для ўмацавання эканамічнай і харчовай бяспекі нашых краін ёсць усё неабходнае. Агульны тавараабарот за 5 месяцаў вырас на 7 %, значыць, на мільярд. Ужо некалькі гадоў запар гадавая экспартна-імпартная скарбонка б'е рэкорды. Летась гэта былі 54 млрд долараў. Сёлета ёсць усе перадумовы ўзяць новую мяжу, тым больш актыўнасць дзелавых кантактаў не зніжаецца, адносіны падтрымліваюцца і развіваюцца на ўзроўні прадпрыемстваў і кіраўніцтва расійскіх рэгіёнаў. У Мінску губернатары частыя госці. І з кожнай вобласцю мы знаходзім свае нішы для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, пра што не без гонару гавораць ад Санкт-Пецярбурга да Уладзівастока (відэа).