3.77 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Беларусбанк адкрыў офіс для аказання паслуг замежным рэзідэнтам
"Вялікі камень" выйшаў на новы ўзровень фінансавага абслугоўвання. Беларусбанк адкрыў офіс для аказання паслуг замежным рэзідэнтам. Залатую стужку перарэзалі віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін і выканаўчы дырэктар "Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка" Ху Чжэн. У спісе асоб, якія абслугоўваюцца, як фізічныя, так і юрасобы. З 36-ці замежных рэзідэнтаў траціна абслугоўваецца найбуйнейшым беларускім банкам. Зараз рэгістраваць інвестыцыі ў "Вялікім камені" стане прасцей, а гэта - яшчэ адзін крок да ўмацавання міжнародных адносін у індустрыяльным парку.
На бягучы момант у сумесны праект Беларусі і Кітая ўжо інвесціравана каля 350 мільёнаў долараў. Замежных інвестараў прыцягваюць падатковыя льготы, ліберальнае заканадаўства адносна замежнай уласнасці.