Беларускія аграрыі намалацілі больш як 2 млн т збожжа
Аграрыі Беларусі намалацілі больш як 2 млн тон збожжа. У агульным караваі - больш за 430 тыс. тон - праца Мінскай вобласці.
На палях цэнтральнага рэгіёна завяршаецца ўборка азімага ячменю, у актыўнай фазе - нарыхтоўка рапсу, а ў паўднёвых раёнах - пшаніцы.
З пачаткам масавай уборкі камбінаты хлебапрадуктаў перайшлі на кругласутачны рэжым працы. Без выхадных таксама працуюць на Гарадзейскім хлебапрыёмным прадпрыемстве. Прымаюць збожжа да апошняй машыны, каб аграрыі не страчвалі ні хвіліны каштоўнага часу на палях. Пры гэтым галоўны арыенцір жніва - бескампрамісная якасць.
План на гэты год сур'ёзны. Толькі па дзяржзаказе на Гарадзейскім хлебапрыёмным прадпрыемстве нарыхтуюць 16 400 тонн азімай пшаніцы, вырашчанай на палях Нясвіжскага раёна. Але геаграфія шырэйшая, як і ўмяшчальнасць складоў: у Гарадзею вязуць новы ўраджай таксама з Клецкага, Любанскага, Слуцкага і Салігорскага раёнаў.







