3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
БелАЗ прэзентаваў новы кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 290 тон
Новая мадэль тэхнікі ад беларускіх машынабудаўнікоў. БелАЗ прэзентаваў сёння кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 290 тон. Тэст-драйв прайшоў на палігоне завода ў Жодзіне. Тэхніка беларускага аўтазавода цяпер прадэманстравана ва ўсёй лінейцы сусветных кар'ерных самазвалаў. Абкатку тэставая мадэль пройдзе ў Расіі. У далейшым 290-тоннікі будуць працаваць у краінах Лацінскай Амерыкі.
Сёлета жодзінскі БелАЗ адзначае 70-годдзе. Да восені завод абновіцца пасля маштабнай рэканструкцыі і мадэрнізацыі.