3.77 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
Беларускія хлебаробы пераадолелі мяжу на два мільёны тон збожжа
Два мільёны тон збожжа. Беларускія хлебаробы пераадолелі новую мяжу. У лідарах па-ранейшаму Брэсцкая вобласць - на рахунку 665 000 тон хлеба. І ўбраць тут засталося ўсяго траціну плошчаў. Гродзенскі рэгіён намалаціў 530 000 тон збожжа, Мінскі - 487 000. Актыўна ўключыліся ў працу Віцебская і Магілёўская вобласці. Паскорыць тэмпы ўборачнай дазваляе надвор'е.