3.65 BYN
3.04 BYN
3.59 BYN
Беларускія нафтавікі адзначаюць прафесійнае свята
Сёння ў нашай краіне Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці. Сваё прафесійнае свята беларускія нафтавікі адзначаюць шэрагам знакавых дасягненняў.
Адкрыта новае нафтавае радовішча - Усходне-Някрасаўскае - у Рэчыцкім раёне. Там жа выявілі новыя залежы карысных выкапняў на старым геалагічным радовішчы, дзе адкрыццяў не было з 2008 года. Паводле звестак экспертаў, знаходка павялічыць рэсурсавую базу кампаніі як мінімум на 600 тысяч тон нафты. Спыняцца нафтавікі не збіраюцца. У стадыі распрацоўкі Майска-Макееўская-Дняпроўская плошча.
Новыя залежы прыроднага газу выяўлены і на Мяцельным нафтагазакандэнсатным радовішчы ў Заходняй Сібіры, распрацоўку якога беларускія сібіракі вядуць каля 6 гадоў. Поспехі нафтавікоў адыгрываюць важную ролю ў эканоміцы Беларусі - гэта сыравінная бяспека і незалежнасць краіны.