Бюджэт-2027: як Беларусь плануе расці ў турбулентным свеце
Асноўныя параметры 19 жніўня назвалі ва ўрадзе. На пасяджэнні Саўміна разгледзелі праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і рэспубліканскага бюджэту на 2027 год.
Для ўрада і Нацыянальнага банка ў якасці задач вызначаны: рост ВУП, павелічэнне рэальных даходаў насельніцтва, інвестыцый у асноўны капітал, экспарту тавараў і паслуг, абмежаванне ўзроўню інфляцыі. Прагноз развіцця скіраваны на выкананне задач пяцігадовай праграмы і фарміруе ўмовы для далейшага росту дабрабыту беларусаў.
За кошт чаго можна дасягнуць пастаўленых мэт, якія драйверы ёсць для далейшага дынамічнага развіцця?
Традыцыйна ў гэты час урад фарміруе эканамічныя і сацыяльныя арыенціры. Якім будзе 2027 год? Абмяркоўваюць дакумент у некалькі этапаў, каб не прапусціць дэталі, а эканоміка ў выніку спрацавала ў плюс. Важна ўлічыць фактары знешняй турбулентнасці. Запавольваецца сусветная эканоміка, зніжаюцца тэмпы росту ў асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Усе гэтыя рызыкі прымаюць у разлік, але зніжаць планку не плануюць.
Максімальная стаўка на ўласныя сілы і ўнутраныя рэзервы. Ключавое ў прагнозе на год - выкананне задач бягучай пяцігодкі. Напрыклад, што датычыцца камфортнага асяроддзя пражывання, гэта будаўніцтва дарог да 5 тыс. км за год. Паралельна ў прыярытэце маштабная будоўля арэнднага жылля для тых, хто мае вострую патрэбу, і для прадстаўнікоў запатрабаваных спецыяльнасцяў. Галоўныя прыярытэты нязменныя - гэта дастатак і дабрабыт насельніцтва.
Дастатак і дабрабыт насельніцтва - галоўныя прыярытэты рэспубліканскага бюджэту на 2027 год.
Юрый Чабатар, міністр эканомікі Беларусі:
"Якасць жыцця насельніцтва - гэта прыярытэт нумар адзін. На наступны год параметры росту рэальных даходаў - каля 3 %".
Ён адзначыў, што апошнія гады адзначаецца апераджальны рост рэальных даходаў насельніцтва. Гэтаму спрыяе ў тым ліку і павышэнне прадукцыйнасці працы, укараненне новых метадаў арганізацыі працы. У прагнозе ўпор зроблены на вытворча-інвестыцыйную праграму - паскарэнне рэалізацыі асноўных інвестпраектаў. На гэта настроена і бягучая нарматыўная база, каб аб'екты хутчэй будаваліся і ўводзіліся ў эксплуатацыю. Даволі вялікай папулярнасцю карыстаюцца крэдытныя прадукты для рэгіянальных праектаў, турызму, рабатызацыі, для вытворчасці новых відаў прадукцыі ў малочнай і мясаперапрацоўчай галінах. Як вынік - рэальны сектар дэманструе рост інвестыцый. Галоўная стаўка тут робіцца на турызм і IT.
Адным з трэндаў з'яўляецца развіццё турызму, яму надаецца вялізная ўвага.
Важна максімальна хутка і эфектыўна рэалізаваць вызначанае, каб праекты давалі аддачу. Наперадзе праца на агульны вынік.







