3.71 BYN
2.99 BYN
3.49 BYN
Бюджэт 2019 года без неабгрунтаваных выдаткаў. Урад вызначыў прыярытэтныя задачы
Бюджэт 2019 года без неабгрунтаваных выдаткаў. Урад сёння абмяркоўваў баланс выдаткаў і даходаў у наступным годзе.
У Доме ўрада прайшло пасяджэнне Саўміна. Як адзначыў прэм'ер-міністр Сяргей Румас, у пакеце дакументаў улічаны змяненні на знешнім контуры - цана нафты, рост эканомікі і абменныя курсы валют нашых знешнегандлёвых партнёраў. Асноўныя драйверы росту ВУП - інвестыцыі і экспарт. Прычым інвестыцый чакаюць не менш як плюс 9,5 %. Міністр эканомікі называе гэта задачай складанай, але рэальнай. Па экспарце стаўка меншая на тавары, а большая на паслугі плюс 7,5 %.
Рост даходаў у цеснай увязцы з прадукцыйнасцю працы - больш як на 3,5 %. Але галоўная задача - дабіцца ўзроўню зарплаты ў бюджэтнай сферы не менш за 80 % да сярэдняй зарплаты па краіне. Памер пенсіі па ўзросце павінен быць не ніжэйшым за 40 % сярэдняй зарплаты.