3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Бюджэт на будучы год сёння адобрылі дэпутаты
Ён звярстаны з прафіцытам. За аснову ўзялі прагнозныя лічбы росту эканомікі ў 2 з невялікім працэнты, інфляцыі - на ўзроўні 5% і стаўкі рэфінансавання - у 10 працэнтных пунктаў.
Парламентарыі падкрэслілі: сацыяльная скіраванасць бюджэту ўзмоцненая. Паніжаны ўзровень падтрымкі рэальнага сектара эканомікі на 10%. Эканомія пойдзе, у тым ліку, на павелічэнне зарплат. Па выніках будучага года бюджэтнікі павінны атрымліваць не менш як 80% ад сярэдняй зарплаты па краіне.















