3.64 BYN
3.04 BYN
3.57 BYN
Што паказвае Беларусь на Міжнароднай выставе імпарту ў Шанхаі
Адправімся за 8 тысяч кіламетраў ад дома. Увесь наступны тыдзень у Шанхаі Беларусь будзе дэманстраваць тое лепшае, што выгадна адрознівае нашу краіну. Мы сярод удзельнікаў найбуйнейшай у рэгіёне Кітайскай міжнароднай выставы імпарту. Гэта вядучая платформа сусветных кампаній для дэманстрацыі найноўшых прадуктаў і паслуг. І Беларусь гатовая не толькі на іншых паглядзець, але і сябе паказаць.
Узмацняецца геапалітычная канфрантацыя, разбураюцца звыклыя гандлёвыя сувязі, кардынальна змяняецца лагістыка - свет прыстасоўваецца да новай эканамічнай рэальнасці. Для нашай адкрытай эканомікі гэта сур'ёзны выклік. Але ён прыняты. Сувязі з Кітаем умацоўваюцца, чым не прыклад паспяховай адаптацыі?
Карэспандэнт АТН Вольга Анішчанка ўжо некалькі дзён таксама спрабуе прыстасавацца да іншага часавага пояса (у Кітаі зараз глыбокая ноч). Гэта, вядома, найменшае зло ў цяперашніх рэаліях. Цяжэй іншае - прыйсці на азіяцкі рынак сур'ёзна і надоўга. У каго і чаму гэта атрымліваецца? Зазірнём на "Экспо" ў Шанхаі прама ў дзень яго адкрыцця (відэа).