3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Еўразійскаму эканамічнаму саюзу спаўняеецца 10 гадоў
29 мая Еўразійскаму эканамічнаму саюзу спаўняецца 10 гадоў. Дагавор аб яго стварэнні быў падпісаны 29 мая 2014 года. Зараз у складзе ЕАЭС 5 краін: Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан, Арменія. Яшчэ тры краіны - Малдова, Узбекістан і Куба - маюць статус назіральнікаў. Да юбілею краіны-ўдзельніцы падышлі з пэўнымі дасягненнямі. Напрыклад, сукупны ВУП за 10 гадоў павялічыўся без малога ўдвая. Зараз гэта 2,5 трлн долараў. Амаль у два разы вырас і аб'ём узаемнага гандлю.
Асноўныя прынцыпы саюза - пяць свабод: перамяшчэння тавараў і паслуг, рабочай сілы, капіталаў і ведаў. Гэта значыць, што жыхары краін могуць свабодна ездзіць адно да аднаго ў госці, працаваць, вучыцца, весці бізнес. ЕАЭС выходзіць і за рамкі "пяцёркі". Падпісаны мемарандумы аб супрацоўніцтве з шэрагам іншых краін. Зона свабоднага гандлю дзейнічае з В'етнамам, Сінгапурам і Сербіяй.