3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця падтрымае беларускі бізнес
Крэдыт на суму 50 мільёнаў еўра атрымае Белінвестбанк. Сёння бакі падпісалі пагадненне. Грашовыя сродкі будуць накіраваны на пашырэнне магчымасцяў крэдытавання малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Здзелка таксама дапаможа павялічыць партнёрскую сетку беларускага банка і пашырыць яго дзейнасць на міжнародным рынку.
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця працуе ў Беларусі з 1992 года. За гэты час ён інвеставаў больш за 2 мільярды еўра ў больш як 90 эканамічных праектаў краіны. Новы крэдыт з'яўляецца яшчэ адным пацвярджэннем эфектыўнай працы Еўрапейскага банка і беларускай фінансавай сістэмы.















