3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Фінансавы амбудсмен можа з'явіцца ў Беларусі
Абараніць правы ў сферы фінансавых паслуг стане прасцей. У Беларусі можа з'явіцца фінансавы амбудсмен і спецыяльная служба, якая будзе адстойваць інтарэсы спажыўцоў. Гэта адзін з пунктаў сумеснага цвінінг-праекта Нацбанка і Еўрапейскага саюза. Ён таксама прадугледжвае ўдасканаленне працы аплатных сістэм.
Сяргей Калечыц, намеснік старшыні праўлення Нацбанка Беларусі:"Надаецца большая ўвага не рэгуляванню канкрэтна банкаў, як гэта зараз, а рэгуляванню саміх аплатных сістэм з мэтай забеспячэння іх эфектыўнага і бяспечнага функцыянавання. На гэтым фоне забяспечвацца доступ на гэты рынак не толькі банкаў, але і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый".
Цвінінг-праект прадугледжвае і ўкараненне новай інфармацыйнай палітыкі.















