3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Дзе ў Беларусі выпускаюць святлатэхніку для машынабудавання
Сыход заходніх кампаній падштурхнуў Беларусь да таго, каб вырабляць прадукцыю, якую раней даводзілася купляць за мяжой. Размова ідзе пра выпуск пад Мінскам святлатэхнікі для машынабудавання. Ілона Валынец пабывала на вытворчасці ў Рудзенску і даведалася, як адпавядаць усім стандартам.
Светлая будучыня настала. Святлодыёды паўсюль: у хатнім і вулічным асвятленні, тэлевізарах, смартфонах і, зразумела, аўтамабілях. Такія фары даўгавечныя, эфектыўныя, бяспечныя.
Нязменныя крыніцы святла з нядаўніх пор вырабляюць і ў Беларусі. Аўтаматызаваная тэхналагічная лінія працуе па зададзенай праграме: ад загрузкі вырабу да кантролю якасці на выхадзе.
Без фар далёка не паедзе ні грузавік, ні трактар, ні самазвал. Аўтамабільную оптыку для ўсяго айчыннага машынабудавання выпускаюць у невялікім пасёлку Рудзенск. Кампанія забяспечвае прадукцыяй не толькі ўнутраны рынак, але і закрывае частку патрэбнасцяў расійскага аўтапрама. Санкцыі не проста не спынілі завод, наадварот, паскорылі яго развіццё. Прадпрыемства ўваходзіць у топ-5 вытворцаў святлатэхнікі ў СНД.
Каб утрымліваць пазіцыі, не гаворачы ўжо аб заваяванні новых рынкаў, трэба пастаянна ўдасканальвацца. Гэта датычыцца любой галіны. У нашай краіне жорсткія патрабаванні да якасці прадукцыі. У базе дзяржаўных стандартаў звыш 31 тыс. дакументаў. І яна пастаянна абнаўляецца.
Якасць любога тавару правяраюць у спецыяльных лабараторыях. Усяго іх амаль 2,5 тыс. Напрыклад, ёсць унікальная на тэрыторыі ЕАЭС і СНД радыёбязрэхавая камера. У ёй выпрабоўваюць электратранспарт.
"Раней такога роду камеры ў нас не было. І нашы айчынныя вытворцы вазілі сваю прадукцыю ў Еўропу. Гэта было лагістычна складана, вельмі затратна", - адзначыў старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі Валянцін Татарыцкі.
2024-ты аб'яўлены ў краіне Годам якасці. У Дзяржстандарце не ўтойваюць: паблажак для вытворцаў не будзе, патрабаванні да якасці па-ранейшаму будуць жорсткімі, бо брэнду "Зроблена ў Беларусі" трэба адпавядаць.