3.72 BYN
2.98 BYN
3.47 BYN
Гіганты лёгпрама "Камволь" і "Сукно". "На кантролі Прэзідэнта" глядзіце ў сераду
Галоўнае - каб было з чым ісці на экспарт. Адсюль і пільная ўвага ў прамым сэнсе да кожнай праблемнай вытворчасці. Лёс аднаго такога прадпрыемства лёгпрама пад назвай "Сукно" можа вырашыцца ўжо на наступным пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў. Што чакае цяперашняга банкрута, які некалі грымеў на ўвесь Саюз - пакуль не зразумела. Адзін з магчымых варыянтаў - поўная мадэрнізацыя і сур'ёзныя грашовыя ўліванні, як гэта адбылося з "Камволем" у 2012-ым.
Тады Прэзідэнт, наведаўшы камбінат і ўбачыўшы, у якіх умовах працуюць людзі (без ацяплення, перспектыў і стабільнага заробку), прыняў рашэнні паднімаць "Камволь" з кален. Сёння поўнасцю абноўленае прадпрыемства працуе спраўна, але намечаны план па продажах тканіны пакуль не выконвае. Два гіганты беларускага лёгпрама - "Камволь" і "Сукно" - з падобнымі няпростымі лёсамі на кантролі Прэзідэнта. Чарговая серыя праекта ўжо ў наступную сераду пасля "Панарамы".