3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
IKEA зацікаўлены прыцягнуць у Беларусь інвестараў, гатовых развіваць вытворчасці
Сусветна вядомы канцэрн IKEA зацікаўлены прыцягнуць у Беларусь інвестараў, гатовых развіваць вытворчасці пад заказ шведскага брэнда. Гэтымі днямі пад Мінскам вядучыя пастаўшчыкі знаёмяцца з магчымасцямі беларускай пляцоўкі: вывучаюць патэнцыял рынку і ўмовы працы. Канцэрн запрасіў у нашу краіну каля трох дзясяткаў кампаній з розных краін. Размова не толькі аб прамых заказах на беларускіх заводах, але і аб стварэнні з нуля новых вытворчасцяў. Шведскую кампанію прываблівае мэблевы сектар і тэкстыльная сфера.
IKEA зацікаўлены ў доўгатэрміновым партнёрстве - гэта адзін з асноўных прынцыпаў працы канцэрна. Пра гэта гавораць і лічбы: каля тысячы пастаўшчыкоў тавараў і сярэдняя працягласць супрацоўніцтва больш за 10 гадоў.















