3.73 BYN
2.95 BYN
3.44 BYN
Інвестыцыйны форум у Жэневе. "Вялікі камень" прэзентаваў свой патэнцыял
Прэзентацыя беларуска-кітайскага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" прайшла сёння на палях Сусветнага інвестыцыйнага форуму ў Жэневе. Наша дэлегацыя распавяла аб спрыяльных умовах для замежнага капіталу і перавагах адкрыцця кампаній па выпуску нанапрадукцыі ў парку. Аб спецыяльных эканамічных зонах і шляхах іх развіцця гаварылі на інтэрактыўнай дыскусіі. На закрыцці форуму была агучаная ідэя стварэння пляцоўкі па ўдасканаленні інвестпалітыкі для дасягнення мэт устойлівага развіцця.
У рамках форуму, які сёлета сабраў каля 6 тысяч удзельнікаў, сярод іх - палітыкі, топ-менеджары найбуйнейшых карпарацый - адбыўся і шэраг сустрэч. Дамовіліся аб правядзенні ў наступным годзе некалькіх сумесных мерапрыемстваў для швейцарскага бізнесу ў Мінску і Жэневе.