3.76 BYN
3.00 BYN
3.39 BYN
Вынікі X Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі: за тры дні падпiсалi больш за сотню пагадненняў аб супрацоўніцтве
Мінск і Уфа падпісалі план аб гандлёва-эканамічным і культурным супрацоўніцтве на тры гады. Рэспубліка Башкартастан зацікаўлена ў пастаўках беларускай тэхнікі і прадуктаў харчавання. Сталіца падводзіць вынікі ўдзелу ў X Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
У цэнтры Уфы размясцілася прадукцыя 35 кампаній з 19 рэгіёнаў нашых дзяржаў. Гэта больш за 100 адзінак тэхнікі, частка з іх вырабляецца на сумесных прадпрыемствах і ў кааперацыйных праграмах. Трэнд на стварэнне сумесных прадпрыемстваў працягваецца.
X Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі абнавіў рэкорды: за тры дні больш за сто пагадненняў аб супрацоўніцтве. Паміж прадпрыемствамі і арганізацыямі заключана кантрактаў амаль на 110 млрд расійскіх рублёў.