Качанава правяла нараду па дыверсіфікацыі экспарту прадукцыі дрэваапрацоўкі ў краіны Афрыкі

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава правяла нараду па дыверсіфікацыі экспарту прадукцыі беларускай дрэваапрацоўкі ў краіны Афрыканскага кантынента, паведамляе Telegram-канал верхняй палаты парламента.
Таксама ўдзел у нарадзе прыняў намеснік прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч.
У цэнтры ўвагі кіраўніцтва верхняй палаты парламента, урада і вядучых прадпрыемстваў галіны былі задачы па дыверсіфікацыі экспарту, пошуку надзейных лагістычных маршрутаў і пераадоленні бар'ераў.
Раней на аналагічных сустрэчах у Савеце Рэспублікі былі дэталёва прааналізаваны перспектывы нарошчвання экспарту айчыннага машынабудавання, АПК, лёгкай прамысловасці, нафтахімічнага комплексу і фармацэўтыкі. Зараз у фокусе ўвагі аказалася дрэваапрацоўка - галіна, якая валодае каласальнымі рэсурсамі і высокімі тэхналогіямі.
Адкрываючы пасяджэнне, Наталля Качанава акцэнтавала ўвагу на важнасці рэалізацыі задач, пастаўленых Прэзідэнтам Беларусі: "Вы неаднаразова чулі ад Прэзідэнта: за Афрыканскім кантынентам будучыня. Сёння туды накіраваны погляды ўсіх вдучых сусветных гульцоў. Гэта перспектыўны рынак, дзе наша прадукцыя вельмі запатрабаваная. Тое, што мы вырабляем, мы можам і павінны туды пастаўляць".
Падчас нарады дэталёва прааналізавалі бягучыя вынікі працы. За 2025 год экспарт беларускай дрэваапрацоўкі ў Афрыку прынёс краіне 4 млн долараў ЗША. Асноўнымі пазіцыямі сталі фанера, цэлюлоза і папера.
Рэзюмуючы вынікі сустрэчы, старшыня Савета Рэспублікі арыентавала кіраўніцтва галіны і канкрэтных прадпрыемстваў на актыўную маркетынгавую палітыку, ініцыятыву і эфектыўнае выкарыстанне магчымасцяў беларускіх дыпмісій за мяжой. Наталля Качанава падкрэсліла, што ў пытаннях адстойвання эканамічных інтарэсаў краіны фармалізму быць не павінна.







